27 снежня адбылася педагагічная рада па тэме “Сістэма карэкцыйна-развіваючай работы з навучэнцамі з парушэннем слыху”.
Адукацыйны працэс у школе-інтэрнаце носіць ярка выяўленую карэкцыйную накіраванасць. Актуальныя пытанні карэкцына-развіваючай работы, як сістэмы спецыяльных педагагічных мерапрыемстваў, накіраваных на пераадоленне або паслабленне недахопаў развіцця дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, сабраліся абмеркаваць удзельнікі педсавета.
Повестка собрания:
1. Аб выкананні рашэнняў папярэдняй педагагічнай рады /Брылёва Н.Я., дырэктар школы-інтэрната/
2. Аб выніках другой чвэрці 2018/2019 навучальнага года /Хорошун А.У., зам. дырэктар УР/
3. Месца КРР у сістэме навучання дзяцей з парушэннем слыху /Хрушчынская Т.У., настаўнік карэкцыйных заняткаў/
4. Арганізацыя карэкцыйна-развіваючага асяроддзя з дзецьмі з парушэннем слыху дашкольнага ўзросту /Піхед Н.Г., настаўнік-дэфектолаг/
5. Змест КРР з навучэнцамі з парушэннем слыху на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі / Чайнікава А.Л., настаўнік пачатковых класаў/
6. Змест КРР з навучэнцамі з парушэннем слыху на II - III ступені агульнай сярэдняй адукацыі / Максімава А.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры/
7. Арганізацыя карэкцыйна-развіваючага асяроддзя з дзецьмі з парушэннем слыху ў пазаўрочны час /Раманаўская Н.Э., выхавальнік/
8. Вучэбна-кансультацыйны пункт як форма работы з бацькамі /Чыжонак Г.У., кіраўнік УКП/
9. Аб выніках правядзення тэматычнай праверкі «Стварэнне ўмоў, якія спрыяюць авалоданню навучэнцамі вуснай прамовай» /Хорошун А.У., зам. дырэктар УР/
10. Арганізацыя харчавання ў школе-інтэрнаце /Балтушкіна С.М., зам. дырэктар па персаналу /
11. Інфармацыя аб стане бяспечных умоў жыццядзейнасці і колькасці мікратраўм удзельнікаў адукацыйнага працэсу /Зямніцкая А.А./









































