Бацькоўскі ўніверсітэт

Найважнейшай задачай развіцця грамадства ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі з'яўляецца павышэнне ролі сям'і ў выхаванні падрастаючага пакалення. Эфектыўнасць сямейнага выхавання залежыць, перш за ўсё, ад узроўню педагагічных уменняў і педагагічнай культуры бацькоў.

У адпаведнасці з планам супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтвы Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь рэалізуюць праект па распрацоўцы інфармацыйна-метадычнага і тэхнічнага забеспячэння дзейнасці Бацькоўскіх універсітэтаў ва ўстановах адукацыі.

Праект Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта “Бацькоўскі ўніверсітэт” прапануе бесперапыннае псіхолага-педагагічнае суправаджэнне працэсу сямейнага выхавання на працягу ўсяго перыяду навучання дзіцяці ва ўстанове адукацыі, спрыяе фарміраванню ў бацькоў навыкаў педагагічнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і стварэнне адзінай выхаваўчай прасторы “семья – установа адукацыі – дзіця”.

Бацькоўскі ўніверсітэт

Педагогам

Бацькам

каментары зачыненыя.