Арганізацыя прыёму дзяцей у ДУА “Бабруйская спецшкола-інтэрнат”
Прыём дзяцей дашкольнага ўзросту (з 3 гадоў), навучэнцаў у школу-інтэрнат ажыццяўляецца на падставе:
- Заключэнні дзяржаўнай установы адукацыі "Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі";
- Пуцёўкі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;
- Заявы законнага прадстаўніка аб прыёме ў школу-інтэрнат (афармляецца ў прыёмнай дырэктара).
Навучэнцы залічваюцца ў дашкольныя групы, класы, адпаведныя іх развіццю, узроўню адукацыйнай падрыхтоўкі, праграмы навучання.
Напаўняльнасць складае:
- 6-8 чалавек у дашкольнай групе;
- 8-10 чалавек у класе.
Пры паступленні неабходна прад'явіць:
- Пашпарт (дастаткова аднаго з бацькоў, калі ў дзіцяці на момант падачы дакументаў ёсць свой пашпарт, трэба падаць копію);
- Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці разам з копіяй;
- Даведка аб складзе сям'і;
- Даведка з месца працы (для каждого родителя);
- Копія пасведчання інваліда дзяцінства;
- Калі дзіця навучалася раней, то асабістую картку дзіцяці, характарыстыку са школы, або вынікі навучання дома.
- Для няпоўных сем'яў:
– копія пасведчання аб скасаванні шлюбу;
– даведка Ф-2 аб тым, што дзіця запісана са слоў маці;
– копія пасведчання аб смерці аднаго з бацькоў.
- Для малазабяспечаных сем'яў – даведкі аб даходах;
- Для шматдзетных сем'яў - пасведчанне шматдзетнай сям'і.
- Медыцынскія дакументы:
– выпіска з медыцынскіх дакументаў (ф.1);
– ксеракопія прышчэпачнай карты;
– карту дыспансернага назірання (ф.131);
– ІП (індывідуальная праграма рэабілітацыі дзіцяці-інваліда).



































