
З 17.02.2022 па 25.02.2022 в школе – інтэрнаце прайшоў тыдзень прадметаў гуманітарнага цыклу. У рамках тыдня арганізавана выстаўка малюнкаў "Літаратурныя вобразы ва ўяўленні навучэнцаў", праведзена анкетаванне навучэнцаў «Хатнія заданні па рускай мове», прайшоў агляд-конкурс «Лепшы сшытак навучэнца». Падчас перамен праводзіліся лінгвістычныя хвілінкі «Слова-змейка», «Угадай-ка па QR-коду». Найбольшую цікавасць у навучэнцаў выклікала экскурсія ў Бабруйскую крэпасць, дзе хлопцы мелі магчымасць акунуцца ў атмасферу далёкага мінулага, адчуць значнасць гістарычных падзей тых часоў.
Чытаць далей…












































