Для вучняў пачатковай школы прайшоў пазнавальны і захапляльны занятак «Прафесія. – супрацоўнік дарожна-патрульнай службы (ДПС)». На занятках юнакі і дзяўчаты атрымалі ўяўленне аб рабоце супрацоўніка ДПС., даведаліся значэнні сігналаў рэгуліроўшчыка, замацавалі веды аб сігналах святлафора, дарожных знаках, правілах паводзін на дарозе.
Каманда піянерскай дружыны імя Мікалая Гойшыка прымае ўдзел у гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу цімураўскага праекта “Цімураўцы.by” Праект праводзіцца з мэтай захавання і прымнажэння традыцый цімураўскага руху ў Рэспубліцы Беларусь..
В период с 15.11.2021 па 19.11.2021 адбудзецца чарговы этап абласной акцыі “Гарантыі, правы, падтрымка” па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з іх ліку.
З 18 па 29 кастрычніка па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!».
Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў., якія адбываюцца з прычыны невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай працы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.