11 красавіка ў школе-інтэрнаце з мэтай далучэння навучэнцаў да здаровага ладу жыцця, забеспячэння пераемнасці і бесперапыннасці ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы паміж дашкольным і пачатковым звяном адукацыі адбылася спартландыя “Спартыўныя звераняты”.
Рабяты падзяліліся на дзве каманды. “Смелым” і “Умелым” былі прапанаваны разнастайныя эстафеты і займальныя конкурсы. Дзеці пабывалі ў джунглях, сустрэліся з незвычайнымі звярамі. Адгадаўшы загадку, яны даведваліся назву жывёлы і імітавалі яе звычкі.. З кожнай новай эстафетай абстаноўка ў зале напальвалася. Рабяты з вялікім азартам імкнуліся апярэдзіць сваіх супернікаў. Па выніках спартландыі на I месцы аказалася каманда. “Умелых”.
Все, без исключения, у гэты дзень весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі сваё здароўе.
8 Навучэнцы Красавіцкай школы-інтэрната разам з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Турысты-краязнаўцы” Мірошнікавай Ю.В.. здзейснілі займальнае падарожжа ў веснавы лес, дзе іх чакала шмат цікавага. Дзеці змаглі спаўна адчуць подых абуджаючайся вясны і атрымаць асалоду ад неверагодна прыгожых карцін прыроды роднага краю.
5 красавіка ў школе-інтэрнаце адбыўся сяброўскі турнір па валейболе з удзелам каманд выхаванцаў школы-інтэрната, іх бацькоў і работнікаў нашай установы.
Калектыў маладых валанцёраў з Магілёва рэгулярна здзяйсняе паездкі ў дзіцячыя дамы і школы-інтэрнаты з мэтай арганізацыі вольнага часу дзетак.. На гэты раз дабрачыннае свята напярэдадні праваслаўнага Вялікадня было арганізавана для навучэнцаў Бабруйскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.
У мэтах далучэння падрастаючага пакалення да народнай культуры, праз фарміраванне цікавасці да традыцый праваслаўнага свята «Светлае Хрыстова Уваскрэсенне», 6 красавіка ва ўстанове адукацыі “Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» прайшла выстава-конкурс творчых прац «Свята ўсіх свят – Вялікдзень», актыўны ўдзел у якой прынялі і нашы выхаванцы.
7 красавіка жыхары Зямлі адзначаюць Сусветны дзень здароўя. Гэты вясновы дзень для святкавання такой тэмы выбраны не дарма. Бо красавік – сярэдзіна вясны, гэта значыць час, калі абуджаецца прырода, хочацца пачаць усё спачатку, рабіць дабро і не паўтараць памылак мінулага. Менавіта дзякуючы гэтай станоўчай вясновай ноце была створана Сусветная арганізацыя аховы здароўя або скарочана СААЗ. Праз некалькі гадоў, да дня яе стварэння, было вырашана заснаваць міжнароднае свята – Сусветны дзень здароўя.
У рамках Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца
З 26 па 31 сакавіка ў спартыўнай зале навучальна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №4 г.
29 сакавіка ў школе-інтэрнаце з мэтай актывізацыі дзейнасці педагагічнага калектыву па рашэнні праблем пераемнасці дашкольнага, агульнай сярэдняй адукацыі і сям'і, выяўлення эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва, адбылося паседжанне педагагічнай рады на тэму «Сістэма працы па забеспячэнні пераемнасці дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі і сям'і».


































