У чаканні бяспечных канікулаў

Пераднавагодні перыяд вельмі часта суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі - мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», якая праходзіць зараз у Беларусі.

17 снежня Бутко В.М., спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю БГРАНС, падчас гутаркі расказаў навучэнцам школы-інтэрната аб мерах пажарнай бяспекі ў зімовы перыяд, выкарыстанні электрабытавых прыбораў, няправільная эксплуатацыя якіх усё часцей становіцца прычынай пажараў. Таксама праводзіліся інструктажы па правільных дзеяннях пры ўзнікненні пажару., хлопцам тлумачылі, як пазбегнуць атручванні прадуктамі гарэння і з найменшай рызыкай для жыцця пакінуць падпаленае памяшканне.

Узімку дзяцей падсцерагае падвышаная небяспека на дарогах, каля вадаёмаў, на гульнявых пляцоўках. Таму асаблівая ўвага была акцэнтавана на выкананні правілаў дарожнага руху ў зімовы перыяд., правілах паводзін на вуліцы, паблізу вадаёмаў і рэк, небяспеках, якія тоіць у сабе лёд, а таксама выкарыстанні петард і феерверкаў.

Ужо зусім хутка доўгачаканыя навагоднія святы і зімовыя канікулы.. Поэтому, паважаныя бацькі, памятайце! Чым часцей вы нагадваеце дзіцяці нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы і ў побыце, тым большая верагоднасць, што ён іх запомніць і будзе прымяняць.

Шчаслівага ўсім і бяспечнага Новага года!

каментары зачыненыя.