Самае смачнае і карыснае

У красавіку месяцы на базе ўстановы адукацыі "Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат", у рамках плана работы савета па харчаванню з мэтай прапаганды здаровага харчавання, выхавання культуры харчавання навучэнцаў праходзіў конкурс “Самае смачнае і карыснае”.
Галоўныя задачы конкурсу – фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, накіраванай на ўмацаванне здароўя і пошук рэсурсаў для гарманічнага развіцця асобы,
прапаганда здаровага харчавання, пашырэнне кругагляду школьнікаў аб карысці здаровай ежы,
павышэнне кампетэнтнасці навучэнцаў па напрамках:
«Здаровае харчаванне», «Культура харчавання».

У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы дашкольных груп., 1-11 класаў, Настаўнікі і бацькі.
Для правядзення конкурсу было створана журы з чальцоў адміністрацыі школы-інтэрната, педагогаў, бацькоў і членаў школьнага самакіравання.
Журы вызначала крытэры адзнакі вынікаў конкурсу, аналізавала, абагульняла і падводзіла вынікі.
Сам конкурс праводзіўся з 22 сакавіка па 30 красавіка 2021 гады ў тры этапы.
На першым этапе ўдзельнікі выраблялі гародніну і садавіну з розных матэрыялаў і размяшчалі яе на выставе творчых работ «Агародніна і садавіна – карысныя прадукты»..

Другі этап – фотавыстава «У здаровай сям'і - здаровае харчаванне», дзе бацькі ўдзельнікаў конкурсу давалі фота, на якіх адлюстраваны сямейны сняданак, обед, вячэру з элементамі здаровага харчавання, культуры харчавання і афармлялі гэта ў выглядзе калажу.

Трэці этап, мабыць самы цікавы і запамінальны – рэкламная акцыя «Салат - крыніца вітамінаў!». Ён уключаў у сябе
прыгатаванне стравы з прэзентацыяй, сервіроўкай і эстэтычным афармленнем стала. У рамках трэцяга этапа конкурсу для выяўлення ўзроўню ведаў, атрыманых у працэсе правядзення конкурсу, сярод навучэнцаў было праведзена тэст-апытанне “Аб здаровым харчаванні і культуры паводзін за сталом”.

Пры ацэньванні ўдзельнікаў журы прытрымлівалася наступных крытэрыяў:
адпаведнасць прадстаўленай працы заяўленай тэматыцы; арыгінальнасць кожнай працы;
пісьменнасць, лагічнасць, нагляднасць;
эстэтычны ўзровень выканання;
якасць і складанасць тэхнічнага выканання;
практычнае значэнне і магчымасць выкарыстання ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе.
Падвядзенне вынікаў праводзілася на пасяджэнні журы, а аб'ява пераможцаў прайшло на трэцім этапе конкурсу.

1 место – група 3 і 4

2 место – група 1

3 место – дашкольная група

НамінацыяГародніна і садавіна – карысныя прадукты” – група 8

НамінацыяУ здаровай сям'і – здаровае харчаванне” – група 7


Пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі.

Дзякуем усім удзельнікам конкурсу за праяўленую творчасць і ініцыятыву.

каментары зачыненыя.