Адкрыты ўрок па прадмеце "Асновы бяспекі жыццядзейнасці"

14.11.2022г. быў праведзены адкрыты ўрок па прадмеце "Асновы бяспекі жыццядзейнасці" ў 4 класе. Тэма ўрока: Канфлікты і спосабы іх вырашэння.
Мэта ўрока: фарміраванне ў навучэнцаў уменні будаваць узаемаадносіны з аднагодкамі, пазбягаючы рызыкоўных паводзін, канфліктных сітуацый.
На ўроку навучэнцы даведаліся прычыны ўзнікнення канфліктных сітуацый і іх магчымыя наступствы. Рабяты вучыліся знаходзіць аптымальныя спосабы рашэння канфліктных сітуацый. У навучэнцаў сфармаваліся ўяўленні аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку за наўмыснае прычыненне шкоды чужой маёмасці або здароўю

Разнастайнасць заданняў, цікавы матэрыял урока і пастаянны зварот да асабістага вопыту навучэнцаў дазвалялі падтрымліваць высокую працаздольнасць навучэнцаў у ходзе ўсяго ўрока..
З мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да тэмы ўрока, развіццю ўмення слухаць адказы аднакласнікаў быў выкарыстаны прыём працы з «зачыненым малюначкам».
Маўленчы матэрыял, які прад'яўляўся навучэнцам падчас урока за экранам, на дошцы і ў выглядзе інструкцый, быў падабраны з улікам слыхамоўных магчымасцей навучэнцаў.
На ўроку актуалізаваны ўяўленні навучэнцаў аб працэсе ўзнікнення канфліктаў на прыкладзе жыццёвых сітуацый. Да ўрока былі падабраны апавяданні В. Асеевай «Проста так», «Хто пакараў яго?», каб прадэманстраваць навучэнцам важнасць бескарыслівага сяброўства і бесканфліктных зносін, ўменні будаваць узаемаадносіны з аднагодкамі, пазбягаючы рызыкоўных паводзін, канфліктных сітуацый. Абапіраючыся на асабісты вопыт і раней атрыманыя веды, навучэнцы выказвалі сваё меркаванне наконт узнікнення канфліктных сітуацый і прапаноўвалі шляхі выхаду з іх.

Падчас фізкультхвілінкі навучэнцы ўзаемадзейнічалі адзін з адным у парах, групах, перасоўваліся па кабінеце, выконвалі кінэзіялагічныя практыкаванні, што спрыяла папярэджанню стомы вучняў на ўроку, а таксама практычнай адпрацоўцы навыкаў бесканфліктных паводзін пры выкананні заданняў. Навучэнцы прадэманстравалі ўменне саступаць, паводзіць сябе ветліва адзін з адным, працаваць у пары, ўменне дамаўляцца. Такім чынам, праведзены ўрок садзейнічае стварэнню канструктыўных адносін паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу праз павышэнне псіхалагічнай кампетэнтнасці навучэнцаў па пытаннях папярэджання і адэкватнага вырашэння канфліктных сітуацый. Навучэнцы зрабілі правільныя высновы пры падвядзенні вынікаў урока і самі прапанавалі змясціць правілы бесканфліктных зносін у кутку класа..

каментары зачыненыя.