Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы!

У Рэспубліцы Беларусь асноўнымі (афіцыйнымі) мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам краіны і дастойным яе грамадзянінам. Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мыбеларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

У гэты святочны дзень навучэнцам быў прапанаваны да прагляду тэматычны відэаролік «Калі ласка!.. – нашай роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы»; настаўнікі і вучні прынялі ўдзел у акцыіРазмаўляй са мной па-беларуску”,  падчас якой спрабавалі свае сілы ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову; была арганізавана інтэрактыўная зона “Незвычайнае беларускае слова”; для 5 «А» класа арганізавана экскурсія ў школьны этнаграфічны міні-музей “Дакрануцца ды вытокаў”; праведзены конкурс малюнкаў “Беларускія народныя казкі”.

У школьнай бібліятэцы была арганізавана выставаЛюбі, шануй і ведай сваё слова”. Вучні з захапленнем разглядвалі кнігі беларускіх аўтараў, прадстаўленыя на выставе, з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара. Вучням хочацца пажадаць: любіце і шануйце родную мову! Размаўляйце па-беларуску!

каментары зачыненыя.