Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы!
У Рэспубліцы Беларусь асноўнымі (афіцыйнымі) мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам краіны і дастойным яе грамадзянінам. Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.
У гэты святочны дзень навучэнцам быў прапанаваны да прагляду тэматычны відэаролік «Калі ласка!.. – нашай роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы»; настаўнікі і вучні прынялі ўдзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску», падчас якой спрабавалі свае сілы ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову; была арганізавана інтэрактыўная зона “Незвычайнае беларускае слова”; для 5 «А» класа арганізавана экскурсія ў школьны этнаграфічны міні-музей “Дакрануцца ды вытокаў”; праведзены конкурс малюнкаў “Беларускія народныя казкі”.
У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава «Любі, шануй і ведай сваё слова». Вучні з захапленнем разглядвалі кнігі беларускіх аўтараў, прадстаўленыя на выставе, з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара. Вучням хочацца пажадаць: любіце і шануйце родную мову! Размаўляйце па-беларуску!