16 лістапада адбыўся адкрыты ўрок беларускай мовы ў 5 “А” класе (настаўнік Максімава А.В.) па тэме “Будова сказа.Галоўныя члены сказа”.
Урок праводзіўся з прымяненнем ІКТ. Выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі выклікала адменную цікавасць у навучэнцаў і спрыяла іх актыўнасці на ўроку.
З мэтай лепшага засваення тэмы настаўнік выкарыстоўвала розныя віды заданняў (Спісаць тэкст, правільна афармляючы сказы на пісьме. Дапаўніць сказы патрэбнымі словамі. Адзначыць сказы, у якіх правільна зроблены разбор па членах сказа).
Выкарыстоўваліся франтальная і індывідуальная формы работы, работа ў парах.
Была створана атмасфера супрацоўніцтва, добразычлівасці, узаемаразумення.
Вучні адчувалі сябе свабодна, упэўнена. Настаўнік ў пачатку ўрока стварыў добры эмацыянальны настрой, які панаваў на працягу ўсяго занятку.