Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага.

Родная мова — гэта культура i спадчына народа, яго сэрца. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мовагэта сапраўднае дзяржаўнае багацце.

Нам у спадчыну засталася мова продкаў-беларусаўжывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дык давайце будзем берагчы яе, вывучаць і карыстацца ёю. Хай заўсёды гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа.

«Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю». (Я.Колас).

Міжнародны дзень роднай мовы

Comments are closed.