У рамках тыдня педагагічнага майстэрства настаўнікаў гуманітарнага цыклу 18 лютага настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Максімавай Аксанай Васільеўнай праведзены турнір «Знаўцы беларускай мовы і літаратуры» для вучняў 10-11-х класаў.
Конкурс праходзіў у вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды працавалі дружна і рашуча.
Удзельнікі каманд спаборнічалі ў эрудыцыі ў розных конкурсах «Рассыпаныя прыказкі», «Не памыліся», «Хітры націск», «Літаратурнае лато» , «Чужое слова», «Літаратурная галаваломка», «Прозвішча аўтара». Каманды працавалі з натхненнем. Карысць ад гульні атрымалі ўсе прысутныя без выключэння.